30 мая ў Скідалі (Гродзенская вобласць) пад коламі аўтамабіля «Ніва-Шэўрале» апынуўся дзевяцігадовы хлопчык.

Школьнік ехаў на ровары каля свайго дома, а затым выехаў на дарогу і трапіў ў машыну «Ніва», якая праязджала міма.

Хуткасць пазадарожніка была невялікая, удар прыйшоўся ў правы бок пасажырскіх дзвярэй, і дзіця абышлося траўмамі.
З пераломам ключыцы і ўдарамі галавы хлопчык дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі.

Яго жыццю зараз нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?