31.05.2013 / 10:03

Электраэнергія падаражэе на 16% з 1 чэрвеня 2

Тарыфы на электраэнергію з 1 чэрвеня павялічацца на 16%.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №428 ад 30 мая 2013 года.

Згодна з дакументам, электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе з 1 чэрвеня будзе каштаваць Br375,9 за кВт·г (цяпер — Br324,9 за 1 кВт·г), па дыферэнцыяваным тарыфе — Br263,1 за кВт·г у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер — Br227,4) і Br751,8 за кВт·г у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер — Br649,8).

Электраэнергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт падаражэе да Br442,4 за кВт·г у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 (цяпер - Br382, 4) і да Br1327, 4 за 1 кВт.гадз у астатні час сутак (цяпер - Br1147, 2).

Электрычная энергія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе з 1 чэрвеня абыйдзецца жыхарам у Br442, 4 за кВт·г (цяпер — Br382, 4), па дыферэнцыяваным тарыфе - Br309, 7 за кВт·гу перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер - Br267,7) і Br884, 8 за кВт·г перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер — Br764,8).

Папярэдні раз тарыфы на электраэнергію для насельніцтва былі павышаны з 1 лютага 2013 года.

0
Serg / Адказаць
31.05.2013 / 11:13
Падаражэнне праезду і электрычнасці могуць прывесці да новага крэдыту АФ ЕўрАзЭС.
0
МатрУна / Адказаць
01.06.2013 / 07:25
... а каб вы апруцелi са сваёю стабiльнасцю...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру