31.05.2013 / 10:05

Беларусь абышла ЗША і стала сусветным лідарам спаму 4

Беларусь абагнала ЗША і заняла першае месца па аб'ёме непажаданых электронных паведамленняў, гаворыцца ў блогу кампаніі Appriver, якая спецыялізуецца на барацьбе са спамам.

Істотны рост аб’ёмаў спаму, які адпраўляецца з Беларусі, быў зафіксаваны 13 красавіка 2013, калі штодня з тэрыторыі Беларусі пачало прыходзіць болей за 12 мільёнаў непажаданых рэкламных паведамленняў. У пачатку года гэты паказчык складаў 2 мільёны паведамленняў за дзень. За паўтара месяца назіранняў спецыялісты не заўважылі істотнага зніжэння патоку спаму зь Беларусі. Пры гэтым доля спаму ў агульным аб’ёме электроннай карэспандэнцыі Беларусі дасягнула 99%.

У асноўным рэкламныя паведамленні, якія паступаюць з беларускіх сервераў, утрымліваюць кароткі тэкст і спасылку на той ці іншы сайт.
Спасылкі часцяком вядуць на нерабочыя сайты або старонкі фармацэўтычных кампаній, якія прадаюць лекі. У рэдкіх выпадках па спасылках распаўсюджваецца шкоданоснае праграмнае забеспячэнне.

З 13 красавіка з Беларусі паступіла больш за 550 мільёнаў спам-паведамленняў, тады як з ЗША, ранейшага лідара ў аб’ёме непажаданых допісаў, — толькі 447 мільёнаў. Усяго на долю Беларусі пасля істотнага павелічэння колькасці спаму прыпадае 16,3 працэнта ад сусветнага аб’ёму непажаданых электронных лістоў, на долю ЗША — 15,1 працэнта, каля васьмі працэнтаў спаму адпраўляецца з Украіны і 5,8% — з Кітая, адзначае The Register. Раней Беларусь не фігуравала ў ліку краін, вядомых павышанай актыўнасцю спамераў.

0
мимопроходил / Адказаць
31.05.2013 / 10:13
Не может не вызвать гордости :)
0
Popcorn / Адказаць
31.05.2013 / 10:21
Хоць у гэтым абагналi
0
не спам / Адказаць
31.05.2013 / 12:10
Усё патаму шта, што беларусы двухязыкия и ета ненармацивная грамацика васпрынимаетца там, гдзета, як бесталковица-спам... - да на аднаво рукавадзицеля толька пасматрэць - здурэць вазможна.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру