Памочнік Лукашэнкі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў патлумачыў pressball.by, у чым заключаецца праблема пры перамовах з Гленам Хэнланам, які вось ужо трэці дзень знаходзіцца ў Мінску.

Асноўныя перашкоды — гэта ўмовы, якія высоўваюцца агентам прэтэндэнта, а таксама новая стратэгія мінскага «Дынама».

Разам з тым Рыжанкоў падкрэсліў, што канадзец — далёка не адзіная кандыдатура на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай беларускай зборнай. Ёсць і іншыя годныя ахвотныя, у тым ліку сярод айчынных спецыялістаў.
Таму зусім не выключана, што на гэты раз Хэнлан з’едзе з Мінска ні з чым.

***

Як паведамлялася раней, пасля двух сезонаў працы памочнікам трэнера юніёрскага клуба «Ванкувер Джайнтс», што выступае ў Заходняй хакейнай лізе, Глен Хэнлан падаў у адстаўку, а ў сераду прыляцеў у Мінск.

Хэнлан трэніраваў зборную Беларусі па хакеі на чэмпіянатах свету 2005, 2006 і 2009 гадоў. На чэмпіянаце свету 2006 года ў Латвіі беларуская каманда заняла 6 месца.

Сезон 2009/2010 гадоў Хэнлан пачаў на пасадзе галоўнага трэнера «Дынама-Мінск», аднак 20 кастрычніка 2009 г. быў адпраўлены ў адстаўку з-за нездавальняючых вынікаў каманды. Праз два тыдні Хэнлан пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?