31.05.2013 / 10:31

NYT: Гурыеў не вернецца ў Расію праз страх страціць свабоду 1

Вядомы расійскі эканаміст Сяргей Гурыеў не вернецца на радзіму праз страх страціць свабоду,

піша The New York Times. Па словах Гурыева, аб прыездзе ў Расію ў агляднай будучыні гаворкі не ідзе. «Я не вярнуся, калі застанецца нават маленькі шанец пазбавіцца волі, — заявіў эканаміст. — Я не зрабіў нічога супрацьпраўнага і не хачу жыць у страху», — дадаў ён.

Гурыеў расказаў, што цяпер ён працуе запрошаным прафесарам у эканамічным дэпартаменце інстытута палітычных даследаванняў у Парыжы.

Падчас сваёй лекцыі для прадстаўнікоў французскіх навукоўцаў Гурыеў казаў пераважна аб інвестыцыйным клімаце Расіі і адтоку капіталу, але ў нейкі момант згадаў палітычную напружанасць у краіне і сітуацыю, у якой апынуўся сам.

«Вось яшчэ адзін сцэнар: магчыма, сярэдні клас у Маскве стане занадта багатым і пачне патрабаваць большага, у тым ліку бяспекі, чыстага паветра і дарожнай паліцыі, — сказаў Гурыеў. — Але яшчэ адзін сцэнар заключаецца ў тым, што тых, хто задае такія пытанні, вымусяць з’ехаць».

0
загадка / Адказаць
31.05.2013 / 12:25
так эта ў яго 4 ролс-ройса, ілі другой таварыш-камсамолец нядаўна тут лыбілся?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру