З новага сезона Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова будзе трэніраваць харвацкі спецыяліст Жэлька Бабіч, з якім падпісаны кантракт на два гады,

паведамляе сайт беларускага клуба.

***

Жэлька Бабіч нарадзіўся ў 1972 г. Гуляў за «Заграб», «Меткавіч», «Задар», італьянскія «Прата» і «Модэну». У ролі трэнера Бабіч дэбютаваў у 2009 г. у «Меткавічы» (3-е месца ў чэмпіянаце).

Быў асістэнтам галоўнага трэнера Слаўкі Галужы ў наймацнейшым клубе Харватыі — «Заграбе» — і нацыянальнай зборнай.
У 2012 г. харвацкія гандбалісты заваявалі бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі і Алімпійскіх гульнях у Лондане, а ў 2013-м былі трэцімі на чэмпіянаце свету.

Аднак, узначаліўшы БГК, Жэлька Бабіч прыняў рашэнне пакінуць працу ў нацыянальнай зборнай.

БГК у гэтым сезоне фінішаваў на 3-м месцы ў чэмпіянаце Беларусі, прапусціўшы наперад не толькі «Дынама», але і СКА.

1–2 чэрвеня ў «Мінск-Арэне» пройдзе «Фінал чатырох Кубка Беларусі» па гандболе. У суботу ў першым паўфінале згуляюць БГК і «Аркатрон» (пачатак у 12:30), а ў 15:00 «Дынама» і СКА.

У нядзелю пройдуць матчы за трэцяе месца і фінал (12:30 і 15:00).

Уваход на гульні свабодны.«Дынама»).

Нагадаем, што мінскае "Дынама" будзе ўзначальваць галоўны трэнер зборнай Славеніі Барыс Дэніч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0