31.05.2013 / 11:19

Дэкан Полацкага ўніверсітэта браў на іспытах хабар у еўра 6

Упраўленнем СК па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да выкладчыка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З лютага 2008 года па верасень 2010 года ён, займаючы пасаду дэкана аднаго з факультэтаў, атрымліваў хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з абаронай кантрольных прац і здачай экзаменаў.

Устаноўлена, што, прымаючы іспыты ў студэнтаў, ён выстаўляў у ведамасці станоўчыя ацэнкі, беручы пры гэтым хабар ад 90 да 100 еўра.

Дзеянні выкладчыка ВНУ кваліфікаваныя следствам на падставе арт. 430 КК (атрыманне хабару). Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Паводле БелаПАН

0
pb82 / Адказаць
31.05.2013 / 13:29
вось бачыце - у эўра. беларусы - эўрааптымісты :-)
0
vqqqqqq / Адказаць
31.05.2013 / 13:33
Бяруць усе, трапляюцца толькі некаторыя, бо не адплочваюць каму трэба. Рэаліі нашых ВНУ
0
Zyxman / Адказаць
31.05.2013 / 14:48
Ці не спадар Корабаў прозьвішча дэкана, шкодны быў малы...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру