31.05.2013 / 11:40

Літовец набыў банк у Беларусі

Грамадзянін Літвы за 5 млн. еўра (17 млн. літаў) набыў адзін з самых маленькіх камерцыйных банкаў Беларусі — «Еўрабанк». Швейцарская кампанія Euro Set Holding, уладальнікам якой з’яўляецца літоўскі прадпрымальнік Андрус Урбонас набыла 99,99% акцый «Еўрабанка» ў канцы мінулага тыдня,
паведамляе Delfi.

Нагадаем, што ў абменніку гэтага банка ў ГЦ «Ждановічы» адбыўся казус з абменам грошай.

Кліент прыйшоў у абменнік, каб абмяняць 2300 даляраў на беларускія рублі. Замест гэтага касірка налічыла яму грошай у 10 разоў больш. Мужчына ўзяў рублі і сышоў. Ён быў абвешчаны ў вышук, а праз некалькі дзён добраахвотна іх вярнуў, патлумачыўшы, што паклаў усю суму ў партфель і на некалькі дзён забыў пра іх.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру