Служка Старажытнаправаслаўнай паморскай (стараверскай) царквы ў в. Масцішча Валожынскага раёна апошні раз бачыла там абразы 26 мая ў 12.30. Раніцай 29 мая іх ужо не было.

Нягледзячы на тое, што дзверы ў царкве былі двайныя, злодзеям удалося ўзламаць абодва замкі, увайсці ўнутр і скрасці пяць абразоў: «Мікалай у 12 цудах», «Гасподзь Усеўладны», «Багародзіца покрыва», «Багародзіца з дзіцем», «Уваход Гасподні ў Іерусалім».

Тры абразы даволі вялікія, памерам не менш за метр. Яшчэ два — меншыя.

У царкве цяпер няма святара. Апошні памёр, а прыход невялікі, таму новы не прыязджае. Мясцовыя жыхары самі даглядаюць за царквой. Пераважна 78-гадовая жанчына, якая ўмее чытаць стараверскія кніжкі, і збірае людзей у царкве.

Яна і звярнулася ў міліцыю. Жыве жанчына непадалёк, за паўкіламетра ад царквы, але ў гэтыя дні туды не хадзіла. Сама царква знаходзіцца на водшыбе ў хмызняку, таму і іншыя мясцовыя жыхары паблізу праходзяць рэдка.

Валожынскі райаддзел Следчага камітэта просіць усіх, хто што-небудзь ведае пра здарэнне, звяртацца па тэлефонах:
102, 8-029-688-27-20 (старшы следчы Уладзімір Уладзіміравіч Ланько), 8-029-668-90-83 (начальнік крымінальнага вышуку Артур Гургілоевіч Махмудаў)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?