У Астане адбылася сустрэча Пуціна, Лукашэнкі і Назарбаева.

У Астане адбылася сустрэча Пуціна, Лукашэнкі і Назарбаева.

Да 1 студзеня 2015, калі павінен пачаць функцыянаваць Еўразійскі эканамічны саюз, у гандлі паміж краінамі-удзельніцамі будуць знятыя ўсе тарыфныя абмежаванні, у тым ліку ў нафтагазавай сферы. Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Рады кіраўнікоў урадаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У нас яшчэ вельмі шмат, нават у рамках АЭП, выключэнняў, тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання. Павінен сказаць, што Расея зрабіла вельмі сур’ёзны крок насустрач усім і заявіла аб тым, што літаральна праз год-паўтара, максімум да 1 студзеня 2015, практычна ўсе тарыфныя абмежаванні, у тым ліку ў нафтагазавай сферы, будуць знятыя», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка таксама заявіў, што прыняцце ў АЭП новых краін магчыма толькі ў выпадку далучэння іх да ўсіх дамоваў «тройкі».

Зняццё тарыфных і нетарыфных абмежаванняў у гандлі нафтай і газам з Беларуссю прывядзе да зніжэння цэнаў на іх.
Праўда, як чакаецца, паралельна ў Расіі будуць падымацца ўнутрырасійскія цэны на энерганосьбіты, якія на сёння нашмат ніжэйшыя за экспартныя. Акрамя таго, на гэтым рынку, імаверна, захаваецца квотная сістэма паставак.
Такі паварот прывёў бы да значнага павышэння тэмпаў росту беларускай эканомікі і сярэдніх заробкаў у краіне.
Гэта таксама б ўзмацніла і без таго выключную залежнасць Беларусі ад Расіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?