У інтэрнэце з’явіліся фатаграфіі вагона, які быў пашкоджаны падчас выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года. Здымкі размешчаны Вконтакте ў групе «Беларуская чыгунка».

Як паведамляецца ў блогу праекта Minsk-Metro.net, пасля тэракту цягнік адкацілі ў электрадэпо «Маскоўскае», дзе да яго да канца расследавання мелі доступ толькі супрацоўнікі міліцыі.

Цяпер лёс вагона 1494 невядомы, хутчэй за ўсё, ён трапіць пад утылізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?