31.05.2013 / 13:19

Рыхтуйце дадатковыя 10 тысяч на аплату электрычнасці 1

З 1 чэрвеня набываюць сілу новыя тарыфы на электрычнасць. Гэтым разам цэны падымуць адразу на 15,7%.

З часу мінулага павышэння тарыфаў прайшло ўсяго чатыры месяцы: 1 лютага 2013 года электрычнасць падаражэла на 18%. Таксама быў уведзены дыферэнцыяваны прынцып аплаты электраэнергіі.

Поўнасцю дыферынцыяваныя тарыфы зараз будуць выглядаць наступным чынам:

Жыхары дамоў з электраплітамі, якія карыстаюцца тарыфамі, дыферэнцыяванымі па часе сутак, будуць плаціць за 1 кВт-г 263,1 руб. з 22:00 да 17:00 і 751,8 руб. з 17:00 да 22:00.

Дыферэнцыяваны тарыф для патрэбаў ацяплення і гарачага вадазабеспячэння пры абсталяванні магутнасцю больш за 5 кВт складзе 442,4 руб за 1 кВт-г з 23:00 да 6:00 і 1327,4 руб. за 1 кВт-г у астані час.

У іншых выпадках будуць плаціць 309,7 руб. За 1 кВт-г, спажыты з 22:00 да 17:00 і 884,8 руб. за 1 кВт-ч з 17:00 да 22:00.

Такім чынам, выдаткі жыхароў кватэры без электрапліты, які звычайна спажывае 150 кВт-г за месяц, павялічацца на 9 000 руб. А пры спажыванні 300 кВт-г — амаль на 21 тысячу. Сям'і з усталяванай электраплітой прыйдзецца заплаціць на 16 тысячаў больш за такі самы аб'ём электрычнасці.

З чэрвеньскім павышэннем электрычнасць у Беларусі падаражэла амаль на 34% з пачатку 2013 года. Тым не менш, у параўнанні з суседнімі краінамі цэны на электрычнасць у Беларусі невысокія — каля 0,04 еўра за 1 кВт-г супраць 0,13 еўра у Латвіі і Літве, 0,14 еўра у Польшчы, 0,1 еўра у Расіі. Толькі ва Украіне тарыфы на электрычнасць меншыя.

Кірыла Хілько

0
Жах проста! / Адказаць
31.05.2013 / 17:11
Проста жах!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру