31.05.2013 / 15:27

БНТУ хоча стаць пераможцам Года беражлівасці Якая сітуацыя з падачай вады ў Вашым інтэрнаце? 5

У Рэдакцыю звярнуўся студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ). Ён абураны, што днём у інтэрнаце вымушаны заставацца без гарачай вады. Створаны графік, паводле якога, немагчыма памыцца ў дзённы час.

«Можа, хутка элекрычнасць будуць адключаць аб 11-й, а ў душ будзем хадзіць па талонах?» — іранізуе ён.

У студэнцкім гарадку БНТУ паведамілі, што гэта не новая практыка. Цяпер толькі змены ў часе адбыліся — на паўгадзіны ссунулі.

«Графік зацверджаны кіраўніцтвам. Чаму днём абсталяванне павінна працаваць, калі нікога няма? Так не толькі ў нас».

Відавочна, што ўся справа ў жаданні эканоміць. Але ж студэнты аплочваюць пражыванне ў інтэрнатах.

Мы пацікавіліся ў студэнтаў Мінска, якая сітуацыя ў іншых інтэрнатах.

«Цяпер увогуле гарачай вады не будзе ад сёння і да 14 чэрвеня, — кажа Віка з БДУ. — Ці адключаюць ваду днём? Не заўважала, я ў другую змену вучуся. Прыгадваюцца толькі выпадкі, калі электрычнасць адключалі».

Каця з Аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта сказала, што ў іх ваду не адключаюць. Такая ж сітуацыя і ў Тэхналагічным і Эканамічным універсітэтах. Выходзіць, гэта БНТУ хоча стаць пераможцам Года беражлівасці.

Сяргей Макарэвіч

0
! / Адказаць
31.05.2013 / 16:34
у мдвак так сама гарачай вады няма. Можа рамонт...
0
! / Адказаць
31.05.2013 / 17:28
таксама*
0
ТТ / Адказаць
31.05.2013 / 18:03
В бнту никогда не отключали горячую воду днём. Впервые за 4 года столкнулся с такой практикой
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру