За чатыры месяцы 2013 года паслуга экстракарпаральнага апладнення была бясплатна праведзена 31 беларускай жанчыне.
Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сям’я ў кантэксце дэмаграфічных і гендарных праблем сучаснага грамадства», якая адкрылася 31 мая ў Белдзяржуніверсітэце.

Паводле яе слоў, бясплатная працэдура ЭКА праводзіцца ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя шлюбным парам, якія падчас двух папярэдніх цыклаў падсаджвання эмбрыёна мелі адмоўны вынік. Як адзначыла міністр, у Беларусі таксама плануецца ўвесці льготнае крэдытаванне на працэдуру ЭКА.

Паводле слоў Шчоткінай, 14–15% сем’яў у Беларусі не могуць зачаць дзіця натуральным спосабам.
«Мы не маем права сёння замоўчваць пра гэтыя сем’і, — адзначыла міністр. — Калі мы гаворым пра сям’ю, то маем на ўвазе двух чалавек, якія вядуць сумесную гаспадарку, але мы хочам мець на ўвазе, што яны жадаюць мець дзяцей, і ў іх павінна быць такая магчымасць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?