У суботу, 1 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі — моцныя залевы. Удзень у асобных раёнах град.

Вецер усходні ўмераны, днём парывісты, месцамі пры навальніцах — шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +11 .. +17°С; максімальная днём +24 .. +28°С, на паўднёвым-захадзе +21 .. +23°С.

У нядзелю, 2 чэрвеня, у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, па поўдні месцамі — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, днём магчымы град. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны, днём пры навальніцах моцны парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +12 .. +17°С; максімальная днём +22 .. +27°С, месцамі +19 .. +21°С.

У панядзелак, 3 чэрвеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У

дзённыя гадзіны месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы, днём магчымы град.
Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, днём пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +10 .. +16°С; максімальная днём +19 .. +25°С, па захадзе месцамі да +27°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?