На думку даследчыкаў, меркаванне, што мужчыны сэксуальна больш актыўныя, чым жанчыны, — усяго толькі стэрэатып. У пазіцыянаванні сябе як сэксуальнага аб'екта і мужчыны, і жанчыны часта прытрымліваюцца стандартаў, якія адпавядаюць культурным чаканням ў канкрэтным грамадстве. Такім чынам, яны сябе ідэалізуюць, маскіруючы сваю сапраўдную сэксуальнасць.

Перш за ўсё, мужчыны і жанчыны імкнуцца прытрымлівацца гендэрных стэрэатыпаў. Напрыклад, пры размове пра сэкс прадстаўнікі моцнага полу імкнуцца здавацца актыўнымі і маскуліннымі, з вялікай колькасцю партнёрак на асабістым рахунку, з багатым вопытам у сэксуальным жыцці. Жанчыны, наадварот, хочуць выглядаць цнатлівымі, чаго, па сутнасці, ад іх і чакаюць. Таму дамы замоўчваюць большую частку сваіх рамантычных прыгод.

Між тым даследчыкі высветлілі, што ў рэальнасці студэнты мужчынскага полу распавядаюць адзін аднаму, што часам складаюць вершы, гэта значыць вядуць сябе не паводле «стандарту» (жанчыны, да прыкладу, лічаць гэты занятак не зусім мужчынскім, занадта жаноцкім). Жанчыны ў рэальным жыцці таксама не так цнатлівыя, як хочуць здавацца. Часам яны дазваляюць сабе непрыстойна жартаваць або перабіраюць з алкаголем.

Навукоўцы лічаць, што пра сваё палавое жыццё людзі будуць заўсёды казаць навакольным выключна тое, што не будзе ісці насуперак культурным чаканням у сферы ўзаемаадносінаў паміж мужчынам і жанчынай. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Sex Roles.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?