Расійскі прэм’ер-міністр падчас свайго наведвання Мінска 31 мая (саміт кіраўнікоў урадаў СНД) зрабіў чарговы здымак беларускай сталіцы і вывесіў фота ў інстаграме і фэйсбуку.
Вуліца Леніна ў Мінску, 31.05.2013
Беларускі дзяржаўны цырк. 18.07.2012
Відаць, зрабіў ён гэта пасля пасяджэння прэм’ер-міністраў у «Прэзідэнт-гатэлі», калі накіроўваўся на перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у рэзідэнцыю «Заслаўе».
Падчас мінулага наведвання беларускай сталіцы, у ліпені 2012 г., Дзмітрый Мядзведзеў па-мастацку сфатаграфаваў Беларускі дзяржаўны цырк.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ