Форвард мадрыдскага «Атлетыка» калумбіец Радамель Фалькаа заключыў пяцігадовы кантракт з «Манака», які гуляе ў французскім чэмпіянаце. Трансфер футбаліста ацэньваецца ў 60 млн.Пры гэтым Фалькаа стаў дзясятым футбалістам, за якога заплацілі больш за 50 мільёнаў, шостым у свеце і самым дарагім футбалістам у французскім чэмпіянаце.
У мінулым годзе Фалькаа ў 34 матчах за «Атлетыка» забіў 28 мячоў.
1. Крыштыяну Раналду («МЮ» — «Рэал») — 94 мільёны еўра
2. Зінедзін Зідан («Ювентус» — «Рэал») — 74,5 млн.
3. Луіш Фігу («Барселона» — «Рэал») — 70 млн
4. Кака («Мілан» — «Рэал») — 64,5 млн
5. Златан Ібрагімавіч («Інтэр» — «Барселона») — 61 млн
6. Фалькаа («Атлетыка» — «Манака») — 60 млн
7. Халк («Порту» — «Зеніт») — 59,5 млн
8. Фернанда Торэс («Ліверпуль» — «Чэлсі») — 58,5 млн
9. Эрнан Крэспа («Парма» — «Лацыа») — 55,5 млн
10. Джанлуіджы Буфон («Парма» — «Ювентус») — 52,5 млн.
0
0
0
0
0
0