Удзельніца лабавога сутыкнення аўтамабіляў у Гродзенскім раёне была п’яная, паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.
Як паведамлялася, лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Таёта Лэнд-Крузэр» і «Пежо-406»адбылося 31 мая ўвечары ў вёсцы Каробчыцы. Аўтамабіль «Таёта» рухаўся з боку пункта пропуску «Брузгі», «Пежо» — з боку Гродна. У выніку сутыкнення аўтамабіляў кіроўца «Таёты» атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні,
а вадзіцель «Пежо» і яго пасажырка — муж і жонка 62 і 60 гадоў — загінулі. Яны не даехалі да сваёй хаты літаральна 300 м.
Яўген Дудко адзначыў, што ў крыві кіроўцы «Таёты» — 60-гадовай жанчыны — утрыманне алкаголю складала 2,14 праміле. Яна змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання.
Паводле БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ