Паводле дадзеных Белстата,

па стане на 2012 год у арганізацыях аховы здароўя стаялі на ўліку 193 450 пацыентаў з дыягназам «алкагалізм і алкагольныя псіхозы».
За апошні год алкаголікаў паменела на 2 тысячы чалавек.

Алкагалізм — пераважная мужчынская хвароба. Сярод пацыентаў толькі 20% складаюць жанчыны.

Летась ад алкаголю памерла 3107 чалавек — гэта найменшы паказчык за апошнія пяць гадоў.

Паменела і «новапрыбыўшых» алкаголікаў. Летась дыягназ «алкагалізм» быў упершыню пастаўлены 23 742 пацыентам. 27 чалавек з іх — непаўнагадовыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?