Колькасць зарэгістраваных злачынстваў у пераліку на 10 тысяч чалавек. Разбіўка па колерах: 1) менш за 90; 2) 91-128; 3) 129-165; 4) больш за 165. Чым святлейшы колер, тым злачынстваў менш. У гарадах: чым большы кружок, тым большая злачыннасць.

Колькасць зарэгістраваных злачынстваў у пераліку на 10 тысяч чалавек. Разбіўка па колерах: 1) менш за 90; 2) 91-128; 3) 129-165; 4) больш за 165. Чым святлейшы колер, тым злачынстваў менш. У гарадах: чым большы кружок, тым большая злачыннасць.

Белстат падлічыў колькасць зарэгістраваных злачынстваў у кожным з раёнаў Беларусі ў 2012 годзе.
Згодна з тлумачэннем, у спіс патрапілі грамадска небяспечныя дзеянні, забароненыя Крымінальным кодэксам.
Усяго такіх злачынстваў налічылася 102 127. Гэта істотнае зніжэнне ў параўнанні з папярэднімі гадамі, калі фіксаваліся 130–150 тысяч злачынстваў.
Ці то беларусы перасталі парушаць закон, ці то такія выпадкі рэгіструюцца не так актыўна.
Кожнае чацвёртае злачынства фіксавалася ў Мінску, але тое не дзіва, калі ўлічыць колькасць насельніцтва ў сталіцы. На 10 тысяч чалавек тут фіксуецца 132 злачынствы.
Калі ж казаць пра колькасць злачынстваў па раёнах, то ў лідарах наступныя адміністратыўныя адзінкі:

1. Бабруйскі — 197 (без горада)

2. Глускі — 184

3. Віцебскі — 180 (без горада)

4. Бярэзінскі — 173

5. Пухавіцкі — 171

6. Гомельскі — 166 (без горада)

7. Аршанскі — 159 (без горада)

Прычым Бабруйшчына застаецца крымінальным цэнтрам краіны год за годам. Напрыклад, пазалетась там было зарэгістравана 303 злачынствы на 10 тысяч чалавек.

Самыя бяспечныя раёны выглядаюць наступным чынам:

1. Драгічынскі — 53

1. Жабінкаўскі — 53

3. Іванаўскі — 56

4. Ганцавічскі — 57

5. Нясвіжскі — 58

6. Браслаўскі — 63

7. Ляхавіцкі — 65.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?