Улад Вялічка - новы лідар Нацыянальнай платформы

Улад Вялічка - новы лідар Нацыянальнай платформы

У Нацыянальнай платформе адбылася змена кіраўніцтва. Абранне новага Каардынацыйнага камітэта і яго старшыні —

такі адзін з асноўных вынікаў канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП), якая прайшла сёння.Новым старшынёй Каардынацыйнага камітэта Нацплатформы быў абраны старшыня Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка.

За яго кандыдатуру прагаласавалі прадстаўнікі 37 з 44 зарэгістраваных на канферэнцыі арганізацый. Кіраўнік Рады кансорцыума «ЕўраБеларусь» Уладзімір Мацкевіч, які раней займаў гэтую пасаду, узяў самаадвод.

Кіраўнік «ЕўраБеларусі» Улад Вялічка: Я не думаю пра палітычную кар’еру

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?