У Беларусі 3 чэрвеня будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу па поўдні краіны днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, кароткачасовыя дажджы. Па поўдні прагназуюцца моцныя залевы, у дзённыя гадзіны магчымы град.

Вецер паўночна-заходні ўмераны. Пры навальніцах парывісты. Днём у многіх раёнах моцны вецер з парывамі да 15-20 метраў у секунду.

Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах і ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра складзе ноччу 12-18 градусаў. Днём паветра прагрэецца ад 18 градусаў па поўдні да 26 градусаў па поўначы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?