Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 мая 2013 года склаў 134,4 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 5,6 трлн. рублёў, або на 4,4%.

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, павелічэнне дзярждоўгу ў асноўным абумоўлена ростам знешняй дзяржаўнай запазычанасці. Так, знешні дзярждоўг па стане на 1 мая склаў 12,4 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 374,5 млн. долараў ЗША (з улікам курсавых розніц).

Сёлета прыцягнута 1 млрд. 38,1 млн. долараў ЗША (у тым ліку два траншы крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на 880 млн. долараў ЗША, 72,2 млн. долараў ЗША па крэдытах банкаў КНР і 62,3 млн. долараў ЗША па крэдыце ўрада Расіі на мэты будаўніцтва АЭС).

Разам з гэтым ажыццёўлена планавае пагашэнне знешняга дзярждоўгу на 592,2 млн. долараў ЗША (у тым ліку выкананне абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце «стэнд-бай» на 527,6 млн. долараў ЗША).

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 мая склаў 27,3 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку 2013 года на 1,4 трлн. рублёў.

Паводле звестак Мінфіна, павелічэнне ўнутранага дзярждоўгу ў 2013 годзе абумоўлена размяшчэннем валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб і ростам афіцыйнага курсу долара ЗША адносна беларускага рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?