Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл прыедзе ў Мінск 29 ліпеня для ўдзелу ва ўрачыстасцях у гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі,
паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.
«У Мінску 29 ліпеня пройдзе літургія з удзелам Патрыярха Кірыла і кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў»,
— сказаў віцэ-прэм’ер. Чакаецца, што ва ўрачыстасцях у Мінску возьмуць удзел каля 10 тыс. чалавек.

Вікарый Мінскай епархіі епіскап Барысаўскі Веніямін удакладніў, што Патрыярх Кірыл прабудзе ў Мінску да 30 ліпеня ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?