Экіпаж ДАІ, які праязджаў увечары 31 мая паўз поле паблізу вёскі Палонка, убачыў незвычайную карціну: па полі, сігналячы і міргаючы фарамі, ледзь не сярод статку кароў ездзіць аўтамабіль «Фольксваген».

Супрацоўнікаў ДАІ зацікавіў такі, мякка кажучы, незвычайны спосаб пасвіць жывёлу, яны паехалі насустрач аўтамабілю, піша Intex-press.

46-гадовы кіроўца «Фальксвагена» пабачыў патруль і паспрабаваў схавацца, аднак далёка з'ехаць не змог — дарогу заступіла рака. Але мужчына не разгубіўся, схапіўшы з салона бутэльку гарэлкі, ён кінуў машыну і, адсёрбваючы на хаду з бутэлькі, забег у раку і паплыў.

Каб злавіць парушальніка, супрацоўнікам ДАІ нічога не заставалася, як плыць за ім.

Пасля таго, як кіроўцы затрымалі, яго даставілі на агляд у наркалогію. У крыві мужчыны медыкі выявілі 1,3 праміле алкаголю.

Кіроўца, які ў мінулым годзе быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання за кіраванне ў п'яным выглядзе, растлумачыў, што калі ўбачыў патрульную машыну, спалохаўся, што яго аштрафуюць за адсутнасць правоў, таму і ўцёк.

На парушальніка склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы, машыну паставілі на штрафстаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?