Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Эквадор Алег Пафераў 31 мая ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралесу.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас кароткай гутаркі адбыўся абмен меркаваннямі пра стан двухбаковых адносін, перспектывы развіцця супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў.

Маралес адзначыў дружалюбны характар сувязяў, якія падтрымліваюцца кіраўнікамі абедзвюх краін, і выказаў пажаданне прадоўжыць сумесную працу па далейшым развіцці ўзаемавыгаднага двухбаковага дыялогу, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?