Харашэўскі суд у Маскве прысудзіў чацвярых удзельнікаў выкрадання сына бізнэсмэна Яўгена Касперскага да пазбаўлення волі. Як паведамляе РИА Новости, арганізатар выкрадання Мікалай Савельеў атрымаў 11 гадоў калоніі, яго сын Мікалай прысуджаны да дзесяці гадоў, Сямён Громаў — да дзевяці, а Алег Маюкоў — да сямі гадоў. Супрацоўнік спецслужбаў Аляксей Усцімчук, які заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве са следствам, быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў калоніі.

Праграміст і адзін з заснавальнікаў «Лабараторыі Касперскага» Яўген Касперскі патрабаваў ад выкрадальнікаў кампенсацыю ў тры мільёны еўра, аднак судовага рашэння па гэтым пытанні пакуль няма.

Івана Касперскага выкралі 19 красавіка 2011 года паблізу яго месца працы і прывезлі на дачу Савельева, дзе замкнулі ў лазні. Выкрадальнікі запатрабавалі ад Касперскага-старэйшага выкуп у тры мільёны еўра. 24 красавіка праваахоўныя органы вызвалілі пацярпелага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?