На аб’яўленым Дзяржаўным камітэтам па маёмасці конкурсе па продажы прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый прададзены пакет акцый ААТ «Белвылічтэхніка». Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Дзяржкаммаёмасці, на конкурс былі выстаўлены 37 536 акцый (30,075 працэнта статутнага фонду) ААТ «Белвылічтэхніка».

У конкурсе прынялі ўдзел дзве юрыдычныя асобы. І па яго выніках пакет акцый ААТ «Белвылічтэхніка» прададзены па цане Br6 млрд. 24 млн. 528 тыс. (пачатковая цана — Br5 млрд. 978 млн. 433 тыс. 792). Пераможца конкурсу прадаставіў адкрытаму акцыянернаму таварыству «Белвылічтэхніка» беспрацэнтную пазыку тэрмінам на дзесяць гадоў у суме, эквівалентнай $550 тыс.

ААТ «Белвылічтэхніка» (г. Мінск) займаецца рамонтам і тэхнічным абслугоўваннем сродкаў вылічальнай тэхнікі і аргтэхнікі, уваходзіць у сістэму Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?