У мінулую суботу ў японскім Осаку стартаваў адзінаццаты чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы. Цягам двух першых дзён у скарбонку нашай каманды леглі два мэдалі. Абодва ў такім спэцыфічным відзе лёгкай атлетыкі, як штурханьне ядра.

У суботу бронзу досыць нечакана заваяваў чэмпіён сьвету-2003 Андрэй Міхневіч. Напярэдадні першынства ён не зьяўляўся відавочным фаварытам, бо сёлета не паказваў добрых вынікаў. Аднак штуршок на 21 мэтар 27 сантымэтраў зрабіў Міхневіча трэцім. “Золата” ўзяў Рыза Хоф (ЗША).

На наступны дзень чарга штурхаць ядро прыйшла жанчынам. Надзея Астапчук, лідэр сэзону, зь вялікімі цяжкасьцямі прайшла ў фінал, але там ужо пасьля першага кідка на адлегласьць звыш 20 мэтраў выйшла ў лідэры. На першым радку яна заставалася акурат да апошняй спробы новазэляндкі Валерыі Вілі, якая кінула снарад на адлегласьць 20,54. У наступнай спробе Надзея зрабіла свой найлепшы кідок у сэзоне (20,48), але яго аказалася замала для перамогі – “срэбра”.

Сёньня ў Осаку будуць разыграныя мэдалі ў бегу на 800 мэтраў, дзе выступіць наша Сьвятлана Ўсовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?