Аляксей Шыдлоўскі |
Сёньня раніцай міліцыя затрымала актывіста дэмакратычнага руху Аляксея Шыдлоўскага і павезла ў турму на Акрэсьціна.
Аляксей Шыдлоўскі павінен адседзець яшчэ 5 сутак паводле рашэньня суду.
Нагадаем, што напярэдадні сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 27 ліпеня Аляксей Шыдлоўскі цягам дня быў двойчы затрыманы. Двойчы на яго складалі пратаколы. Паводле другога быў вынесены прысуд — арышт на 15 сутак. Гэты тэрмін зьняволеньня апазыцыянэр адбыў. Цяпер Аляксей Шыдлоўскі павінен адседзець 5 сутак — прысуд паводле першага пратаколу. У абодвух выпадках ён абвінавачваўся ў дробным хуліганстве.