Пра гэта на прэс-канферэнцыі 4 чэрвеня паведаміла загадчыца аддзела камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Ірына Жаўняк.

Паводле яе слоў, «гэта даволі вялікі працэнт». «Тут шмат прычын, але асноўнай прычынай з’яўляецца сельскагаспадарчая дзейнасць, унясенне мінеральных угнаенняў у глебу. Норма для вады складае 45 мг/літр. Гэта значна ніжэй, чым для харчовых прадуктаў», — паведаміла спецыяліст. «На жаль, эфектыўных метадаў для зніжэння ўтрымання нітратаў няма. Галоўнай панацэяй з’яўляецца будаўніцтва цэнтралізаваных водаправодаў», — адзначыла Жаўняк.

«З якасцю вады ў грамадскіх калодзежах справы ідуць горш, чым з водаправоднай. Туды трапляюць грунтовыя воды. Акрамя таго, гэта інжынернае збудаванне, якое патрабуе тэхнічнага догляду, ачышчэння і дэзінфекцыі. Каля калодзежаў нельга мыць адзенне, машыну і гэтак далей. Гэта крыніца вады — менш гігіенічна надзейны», — сказала Жаўняк.

Паводле яе слоў, вынікі даследаванняў мінулага года выявілі 10,4% выпадкаў нестандартнай вады па бактэрыяльных паказчыках. «Гэта сведчыць аб тым, што з калодзежа лепш сырую ваду не піць», — адзначыла спецыяліст. Па санітарна-хімічных паказчыках было выяўлена 25,2% проб нестандартнай вады.

Яшчэ адной праблемай водаспажывання ў Беларусі з’яўляецца перавышэнне ўтрымання жалеза ў пітной вадзе. 43% свідравін паказваюць перавышэнне норм утрымання жалеза ў вадзе. «Але ў апошнія гады паказчыкі ўтрымання жалеза ў вадзе камунальных і ведамасных водаправодаў зніжаюцца, і гэта звязана з праграмай будаўніцтва станцый ачышчэння ад жалеза», — сказала Жаўняк. Разам з тым эксперт паведаміла, што злучэнні жалеза ў вадзе не з’яўляюцца таксічнымі, проста такая вада мае санітарныя абмежаванні. З-за яе хутчэй іржавеюць трубы, застаюцца жоўтыя налёты пасля мыцця бялізны. «У прынцыпе вада ў Беларусі добрай якасці. Толькі ў 0,5% выпадкаў выяўлена нестандартная па бактэрыяльных паказчыках вада пры міжнародных нормах — 1%», — адзначыла эксперт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?