04.06.2013 / 18:07

81-гадовы пенсіянер застрэліў рабаўніка, другі нападнік уцякаў 18 км 16

Пенсіянер штоноч кладзецца спаць са зброяй пасля забойства дзвюх аднавясковак, што здарылася некалькі год таму.

У Слонімскім раёне 81-гадовы пенсіянер застрэліў рабаўніка з паляўнічай стрэльбы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргея Шаршаневіча.

Ноччу 3 чэрвеня два раней судзімыя за кватэрныя крадзяжы і рабаванні жыхары Слоніма вырашылі абрабаваць мужа і жонку — пенсіянераў з адной з вёсак раёна. Уначы яны разбілі шкло, адзін з рабаўнікоў пракраўся ў пакой, дзе спала пенсіянерка, і стаў кідаць жанчыну на падлогу, патрабуючы грошай.

Крык пачуў гаспадар дома. З паляўнічай стрэльбай ён кінуўся ў пакой і стрэліў у рабаўніка, параніўшы яго ў сцягно, а пасля ў спіну. Зламыснік загінуў. Другому рабаўніку, які не паспеў залезці ў дом, удалося збегчы.

Пенсіянер неадкладна выклікаў міліцыю і “хуткую” дапамогу. Ён таксама паведаміў праваахоўнікам, што некалькі гадоў таму ў іх вёсцы злачынцы зарэзалі дзвюх пенсіянерак, патрабуючы аддаць іх зберажэнні. З тых часоў у мэтах самаабароны ён набыў звычку класціся спаць са сваёй паляўнічай стрэльбай, зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку.

Пасля агляду месца здарэння, правядзення іншых следчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў устаноўлены і затрыманы ў сваёй кватэры другі рабаўнік. Аказалася, ён бег без аглядкі амаль 18 км.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце замаху на рабаванне, злучаны з гвалтам, учынены паўторна групай асоб з пранікненнем у жытло. Вырашаецца пытанне абрання меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту абвінавачанага. Будзе таксама дадзена прававая ацэнка дзеянням пацярпелага, які прымяніў для абароны паляўнічую стрэльбу. У выпадку прызнання ў яго дзеяннях неабходнай абароны ён не панясе пакарання.

0
Аматар портэра / Адказаць
04.06.2013 / 18:18
Не чапайце дзеда! А лепш дайце узнагароду.
0
деду / Адказаць
04.06.2013 / 18:31
правильно, так и надо действовать. Если бы ты не убил в своей квартире, то тебя убили бы. Полностью оправдать деда надо, иначе злодеи не будут бояться нападать на хозяев квартир.
0
Alex Werth / Адказаць
04.06.2013 / 18:44
Деду надо дать орден! На одного нахлебника меньше в тюрьмах. Уже на стариков нападают, как так и надо...((((
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру