04.06.2013 / 20:20

Старшыня камісіі па міжнародных справах палаты прадстаўнікоў не ведае, што такое АБСЕ 20

Адразу дзве непісьменныя агаворкі дапусціў кіраўнік камісіі па міжнародных справах палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка.

АБСЕ ён расшыфраваў як Аддзел бяспекі Рады Еўропы і далучыў арганізацыю да структур Еўрасаюза.

«Для нас важнае супрацоўніцтва ў розных напрамках, у тым ліку з краінамі Еўрасаюза, з іх арганізацыямі і структурамі і, у прыватнасці, з Аддзелам бяспекі Рады Еўропы», — заявіў Самасейка журналістам пасля сустрэчы з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуняй Міятавіч.

Між тым АБСЕ — гэта Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Яе заснавалі яшчэ ў 1973 годзе, калі існаваў СССР. У 1994-м «Нараду па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» перайменавалі ў «Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе». Гэта адна з найбольшых міждзяржаўных арганізацый у свеце. У Беларусі доўгі час працавала кансультацыйна-назіральная місія АБСЕ.

Дэпутат-«міжнароднік» таксама заявіў, што санкцыі ЕС супраць афіцыйнага Мінска, «контрпрадуктыўныя».

0
ха-ха-ха! атупелі-адзічалі / Адказаць
04.06.2013 / 20:28
дыскваліфікацыя табе, міжнароднік!
0
гг / Адказаць
04.06.2013 / 20:37
У яго свой дыскурс.
0
між іншым / Адказаць
04.06.2013 / 20:38
другі тэрмін запар порткі у пп працірае.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру