ХК «Гомель»Хакейны клюб «Гомель» атрымаў перамогу ў фінальным матчы сёмага турніру на «Кубак Беларусі». У цяжкай барацьбе падапечныя Ўладзімера Сініцына вырвалі перамогу з лікам 2:4.

Двойчы каманда з берагоў Сожа была ў ролі здаганяючых, але ж тры безадказныя галы у трэцім пэрыядзе адназначна вырашылі лёс Кубку. Анансаваны ж напярэдадні дэбют Андрэя Шэвялёва ў форме «Драконаў» не адбыўся — экс‑гулец «Гомеля», які павярнуўся з Эўропы пасьля няўдалага дэбюту ў Славаччыне, нават ня быў уключаны ў заяўку.

За «Гомель» галы забівалі Уладзіслаў Брызгалаў, Міхаіл Стэфановіч, Уладзімер Ільін і Дзьмітры Корабаў. Дарэчы апошні гол гамяльчане забілі гуляючы ў меньшасьці.

Нагадаем, што хакейны клюб «Гомель» ужо двойчы станавіўся ўладальнікам «Кубку Беларусі» у 2003 годзе і ў майскім кубку 2004 году і абодва разы, як і зараз, «Рысі» ў фінале былі мацней з «Керамін».

Цікава таксама, што і «Гомель» і «Керамін» у пяты раз станавіліся фіналістамі «Кубку Беларусі», але ж у той час як гамяльчане ў трэці раз сьвяткуе перамогу, «Драконы» здабылі толькі адзін трафей — у 2002 годзе, на першым Кубку Беларусі — перамогшы тады як раз «Гомель».

Хакей.BY

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0