У нумары:

— «Гэта бардэль ці гатэль». Што думаюць замежныя турысты пра парадкі ў беларускіх элітных гасцініцах? Чаму пра рэспектабельныя бізнес-гатэлі адгукаюцца як пра местачковыя бардэлі?

— «Даўно не хадзілі без штаноў». Беларусь загоняць у новы СССР? Расія спакушае нафтай па «роўнадаходных цэнах».

— Скандынаўскія «жахі». Дзяржаўныя СМІ абураюцца, як дрэнна жывецца ў Нарвегіі — дзяцей адбіраюць у бацькоў, а інцэст стаў нормай. Што з гэтага праўда, а што прапаганда?

— Скарбы нацыі. Якія каштоўныя экспанаты захоўваюцца ў музеі Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя святога Кірылы Тураўскага? Фотарэпартаж з Лондана.

— «Фота без вады, як хлеб без масла». Гутарка з мастаком Дзянісам Раманюком.

— Лёс Арцёма Грыбкова: загінуў, але даў жыццё іншаму чалавеку. Размова з удавой палітвязня.

— Льготную кватэру можна будзе здаваць, калі развесціся. Новыя правілы арэнды жылля.

— Дошкай па памяці, альбо «Не… Пампіду». Камертон Сяргея Ваганава.

— Беларуская глыбіня. Урад для народа. Піша Павел Севярынец.

— Як вытрымаць спёку? Карысныя парады на летнія месяцы.

* * *

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвера. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і праз інтэрнэт. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.

…А прачытаўшы газету, укіньце ў скрынку суседу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0