Прадстаўніца АБСЕ ўпэўненая: перадумовамі любых станоўчых змен з’яўляюцца спыненне пераследу і затрымання журналістаў. Пасля «вельмі канструктыўных дыскусій, якія адбыліся 4 чэрвеня», яна спадзяецца, што падобная практыка спыніцца назаўсёды. Ужо цяпер «назіраюцца пэўныя пазітыўныя змены адносна справаў Андрэя Пачобута і Антона Сурапіна, і трэба думаць, праблемы ўсіх астатніх абвінавачванняў таксама будуць хутка вырашаныя», — спадзяецца яна.

«Я супраць маніпулявання навінамі, — кажа Міятовіч, — і таму я шчыра кажу, што атрымала сёння прамыя знакі таго, што ўлады гатовыя на гэта пайсці. І я павінна быць аптымістычнай, бо калі б я не была аптымістычнай, я б тут не сядзела. Але я таксама і рэалістка, я ведаю, што вялікія змены не могуць здарыцца за адну ноч».

Таксама прадстаўніца АБСЕ спадзяецца, што Міністэрства інфармацыі перастане раздаваць папярэджанні недзяржаўным СМІ.

Міятавіч таксама заклікала ўсіх журналістаў аб’ядноўвацца і працаваць з уладамі, турбаваць іх, каб яны ведалі, як важна распрацоўваць законы, якія будуць падтрымліваць, а не перашкаджаць развівацца СМІ ў краіне.

«Зараз Беларусі патрэбныя лібіралізацыя і змена заканадаўства, якое тычыцца СМІ, — кажа пасланка АБСЕ. — Гэта наша кароткатэрміновая мэта, на якой я збіраюся засяродзіць увагу ў супрацоўніцтве з уладамі краіны і журналістамі. У прыватнасці, трэба рэфармаваць законы аб СМІ і інтэрнэце. Я таксама хачу бачыць стварэнне грамадскага радыё і тэлебачання, бо Беларусь — адзіная з нешматлікіх краін, дзе такога няма».

Падчас візіту Дунья Міятовіч заўважыла таксама некалькі пазітыўных зменаў у беларускай медыясферы. Па-першае, усё больш людзей маюць доступ да інтэрнэту, і гэтая практыка павінна працягвацца, каб спрыяць развіццю плюралізму ў СМІ. Па-другое, Міятавіч парадавалася інфармацыі, што «некаторыя выданні перарэгістравалі, у тым ліку «Нашу Ніву», «Народную волю» і некалькіх другіх газет, бо менавіта гэтага АБСЕ патрабавала ў сваёй перапісцы з беларускімі ўладамі». Тут Міятавіч, імаверна, памылілася, бо і «Наша Ніва», і «Народная воля» апошні раз праходзілі перарэгістрацыю ў 2009 годзе. Магчыма, Міятавіч паблытала з часопісам «Arche», які сапраўды перарэгістравалі ў маі, з 4-й спробы.

«Журналісты могуць разлічваць на мяне, я буду іх голасам, — падсумоўвае Міятовіч. — І беларускія ўлады могуць разлічваць на тое, што я буду дапамагаць ім, але я спадзяюся ўбачыць выразныя сігналы і вынікі вельмі хутка. Калі я іх не ўбачу, я не буду саромецца і зноў пачну крытыкаваць. Мы павінны дазваляць крытыку незалежна ад таго, наколькі яна можа быць балючай. Журналісты не павінны за гэта трапляць у турму ці падвяргацца пераследу. Гэта цана, якую мы плацім за дэмакратыю».

Прадстаўніца АБСЕ падчас візіту сустрэлася з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандрам Радзьковым, памочнікам прэзідэнта Валерыям Брылёвым, міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім, старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, галоўным рэдактарам газеты «СБ. Беларусь сегодня» Паўлам Якубовічам, кіраўнікамі камісій палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтвам і членамі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага саюза журналістаў.

Сёння адбудуцца сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?