Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць умацавання абароннага патэнцыялу СНД ва ўмовах складанай геапалітычнай абстаноўкі на сусветнай арэне.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД.

«У нас, беларусаў і расіян, адзін ад аднаго абсалютна няма ніякіх сакрэтаў. Калі ў нас чагосьці не хапае і нешта не атрымліваецца, вы ведаеце, і ў Расіі ёсць праблемы, мы заўсёды проста патрабуем, каб Расія звяртала ўвагу на тое, што адбываецца ў Беларусі, — адзначыў ён. — Мы просім і патрабуем ад іх пастаўкі новых узбраенняў, якія існуюць у расійскім войску. Гэта дае нам права як раўнапраўнаму партнёру з нашымі братамі-расіянамі дзейнічаць у адзіным ключы. У нас адзіная абаронная прастора».

«Пажадана, каб хутчэй прасоўваліся інтэграцыйныя працэсы, хоць бы да ўзроўню АДКБ. Гэта быў бы сур’ёзны крок, але пакуль мы робім тое, што можам», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?