05.06.2013 / 17:33

Пачаўся збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг 29

Рыхтуецца зварот у Мінкультуры з прапановай уключыць сцяг у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Ініцыятывы «БМАgroup», «Арт Сядзіба» і «Рок-салідарнасьць» распачалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам у Міністэрства культуры. Яны прапануюць уключыць бел-чырвона-белы сьцяг у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.

Каб далучыцца да збору подпісаў трэба спампаваць і раздрукаваць адзіную форму калектыўнага звароту, запоўніць блянкі і даслаць па вызначаным адрасе.

Ініцыятары прэзэнтуюць кожнаму, хто зьбярэ подпісы пад зваротам, дыскі зь беларускай музыкай, цішоткі з нацыянальнай сымболікай, кнігі ды іншыя падарункі.

Вынікі кампаніі і колькасьць подпісаў будуць агучаныя 27 ліпеня.

Акцыя праводзіцца ў межах культурніцкай кампаніі па папулярызацыі нацыянальнай сымболікі Беларусі — бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня». «БМАgroup» і «Арт Сядзіба» ўжо правялі некалькі акцыяў. Напрыклад, 14 траўня, у гадавіну правядзеньня рэфэрэндуму 1995 году, актывісты кампаніі раздавалі на вуліцах Менску значкі і дыскі зь беларускай музыкай.

Таксама быў выдадзены дыск «Сымбалі веры і свабоды», які можна спампаваць на сайце «Арт Сядзібы» ці тут: RAR (128 kbps, 90 Mb), RAR (320 kbps, 193 Mb).

0
а жаль / Адказаць
05.06.2013 / 17:49
не включат
0
В.А.М. / Адказаць
05.06.2013 / 17:53
Каб праз i-нэт зварот быў, хутчэй бы сабралi подпiсы, (адрас, нумар пашпарта) i г.д. Цi калi праз i-нэт гэта будзе не сапраўдны зварот ?
0
Ales J / Адказаць
05.06.2013 / 17:57
Я ўжо падумаў было, каб Ціцянкоў яго павесіў назад, а так...
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру