Міністэрства юстыцыі папрасіла прабачэньня ў казулінцаў
Сёньня па абедзе офіс БСДП (Г) наведала прадстаўніца Міністэрства юстыцыі. Яна папрасіла вярнуць ліст Міністэрства ад 22 жніўня «Аб вынясеньні пісьмовага папярэджаньня БСДП (Г)».
Сёньня па абедзе офіс БСДП (Г) наведала прадстаўніца Міністэрства юстыцыі.
Яна папрасіла вярнуць ліст Міністэрства ад 22 жніўня «Аб вынясеньні пісьмовага папярэджаньня БСДП (Г)». Кабета растлумачыла, што ліст быў накіраваны памылкова, а насамрэч папярэджаньне было вынесенае сацыял‑дэмакратам Станіслава Шушкевіча.
Пра тое, што Мін’юст мог пераблытаць дзьве сацыял‑дэмакратычныя партыі яшчэ ў пятніцу «Нашай Ніве» заявіў кіраўнік справаў БСДП (Г) Анатоль Сідарэвіч.
ЗП
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ