«Як чуецца — так і малюецца» — мастачка Воля Кузьміч стварыла серыю малюнкаў пра беларускамоўныя цікавосткі.
«Напрыканцы працоўнага тыдня ад перманентнага недасыпу і спакусаў летняга сонца ў ранішнім душы ў галаву часам прыходзяць пацешныя спалучэнні і погляды на будзённыя звыклыя выразы. А «Кубачак гарбаты» мае ўсе шанцы стаць моднай сеткай кавярняў з беларускім каларытам:)»