Жыхарцы штата Фларыда пашчасцiла атрымаць адзiн з самых вялiкiх джэк-потаў ў гiсторыi ЗША.
Бiлет латарэi Powerball, якi набыла Глорыя Маккензі, выйграў прыз вартасцю 590 млн даляраў.
Старая адмовiлася паказвацца на тэлекакамеры, але расказала журналiстам, што набыла бiлет за два даляры ў супермаркеце.
Арганiзатары прапанавалi ёй атрымаць грошы часткамi на працягу 30 гадоў, ад чаго 84-гадовая кабета адмовiлася. Таму яна атрымае толькi 370 млн даляраў аднаразовай выплатай. З iх яшчэ вылiчаць падаткi.