У вітрыне гарадзкой крамы вывешаныя дзіцячыя малюнкі, прымеркаваныя да сьвята гораду. Карцінкі малявалі розныя дзеці - ад 10 да 13 год.

На першым малюнку - былы кальвінскі збор, а цяпер праваслаўны храм; на другім - мапа Беларусі і зубр; на трэцім - дзьве зоркі, чырвона-зялёны сьцяг, надпіс БРСМ і Эўфрасіньня Полацкая.

Подпісы да малюнкаў найцікавейшыя.

Аднолькавым почыркам на рускай мове выведзена: «Мая сям'я. Мой горад. Мой прэзыдэнт. Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?