Перамога ў «Экслібрысе» прынясе аўтару не толькі заслужаную славу дзіцячага пісьменніка, але і новую мадэль планшэта Prestigio MultiPad 8.0 3G Note, створаную для тых, чыя праца звязаная са словам. Гэты планшэт дазваляе пісаць ад рукі ў лічбавы нататнік пры дапамозе стылуса. Журналіст можа рабіць нататкі падчас інтэрв’ю, пісьменнік — занатоўваць новае апавяданне або верш, вандроўнік — ствараць падарожны дзённік, студэнт — канспектаваць лекцыі, дызайнер — маляваць і рэдагаваць фатаграфіі.

Нагадаем, што

літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Янкі Маўра, абвешчаны ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускім ПЭН-Цэнтрам, сёлета прысвечаны дзіцячай літаратуры.
Прыём твораў працягваецца да 1 жніўня, дасылаць іх можна на адрас sbp@lit-bel.org. Удзел у конкурсе могуць узяць аўтары да 40 гадоў. Конкурсныя творы для дзяцей і падлеткаў на беларускай або рускай мовах будзе ацэньваць журы, у якое ўвайшлі пісьменнікі Алена Масла, Людміла Рублеўская, Алесь Пашкевіч, Пятро Васючэнка, Серж Мінскевіч.

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе «Экслібрыс» імя Янкі Маўра чытайце тут.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў верасні 2013 года. Найлепшыя творы для дзяцей і падлеткаў могуць выйсці асобнай кнігай.

Уладальнікі другога і трэцяга месца атрымаюць рыдары Prestigio на электронных чарнілах.

За ходам правядзення конкурсу можна сачыць на сайце lit-bel.org.

Інтэрнэт-крама электронных кніг ebooks.prestigioplaza.com створаная ў 2011 годзе. Тут можна набыць кнігі, частка з іх даступная абсалютна бясплатна. На дадзены момант сайт налічвае больш за 640 тыс. экзэмпляраў кніг на 24 мовах. Новыя кнігі з’яўляюцца на рэсурсе штодня, а штотыдзень абнаўляецца спіс выданняў у вольным доступе. Сярод іх — бэстсэлеры сучаснай і класічнай прозы, навуковая і бізнэс-літаратура. Асобнае месца адведзена кнігам сучасных беларускіх аўтараў: Анатоля Вярцінскага, Уладзіміра Някляева, Віктара Казько, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Людмілы Рублеўскай, Андрэя Федарэнкі, Анкі Упалы, Насты Манцэвіч і многіх іншых. Рэсурс запрашае да супрацоўніцтва айчынных пісьменнікаў і пастаянна ўзбагачае бібліятэку беларускімі выданнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?