Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ № 264 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, дакумент падрыхтаваны ў мэтах выканання ўказа ад 12 красавікп 2013 года № 168 «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў».

Так, колькасць работнікаў Адміністрацыі прэзідэнта ў адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы паменшаная на 25%.

Указам зацверджана ў новай рэдакцыі палажэнне аб Адміністрацыі прэзідэнта і яе структуры, якая, як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы, «закліканая забяспечыць эфектыўнасць далейшай працы Адміністрацыі прэзідэнта ва ўмовах скарачэння колькасці яе работнікаў».

Палажэннем актуалізаваныя задачы і функцыі Адміністрацыі прэзідэнта па забеспячэнню дзейнасці кіраўніка дзяржавы ў галіне кадравай палітыкі, правы, унутранай і знешняй палітыкі, дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і працы са зваротамі грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?