Жаночая зборная Беларусі па валейболе прабілася ў фінальную частку Еўра-2013. Беларускі прайгралі паўторны матч камандзе Славакіі — 1:3 (25:15, 19:25, 17:25, 20:25), але выйгралі «залатую партыю» — 16:14.
У першым паядынку на пляцоўцы магілёўскага спарткомплексу «Алімпіец» наша дружына не пакінула саперніцам ніводнага шанцу — 3:0. Згодна з рэгламентам пры паразе ў гасцях усё вырашала дадатковая партыя. Яна і прынесла беларускім дзяўчатам вікторыю, паведамляе Прессбол.
Чэмпіянат Еўропы па валейболе сярод жанчын пройдзе з 6 па 14 верасня
ў чатырох гарадах Германіі — Берліне, Хале, Дрэздэне, Шверыне — і швейцарскім Цюрыху. Удзел у ім возьмуць 16 зборных.
Зборная Беларусі будзе выступаць у групе С у Дрэздэне разам са зборнымі Расіі (матч 6 верасня), Азербайджана (7 верасня) і Харватыі (8 верасня).
Каб выйсці ў наступны раўнд, трэба заняць у групе месца не ніжэй за 3-е. Паўфіналы і фінал пройдуць у Берліне.
Таксама нагадаем, што беларусы выступяць і на мужчынскім чэмпіянаце Еўропы па валейболе,
што пройдзе ў верасні ў Польшчы і Даніі. Беларусы будуць гуляць у групе А у дацкім Одэнсе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?