Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра неабходнасць супрацьстаяць пагрозам інфармацыйнай бяспекі краіны. Аб гэтым ён заявіў 7 чэрвеня, наведваючы Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ).

Паводле слоў Лукашэнкі, шмат у чым дзякуючы працы спецыялістаў ААЦ Беларусь у апошнія гады паднялася ўверх у сусветных рэйтынгах развіцця інфармацыйнага грамадства. «Вамі паспяхова рэалізуецца буйны інвестыцыйны праект, адным з вынікаў якога стала пабудова высакахуткаснай транзітнай магістралі паміж Масквой і Франкфуртам», — адзначыў ён.

«Гэты праект і ўсе астатнія вы ініцыявалі самі. Вы пакуль, дай бог, каб заўсёды, працуеце так, як я патрабую. У вас дзяржаўны падыход да справы.
Але вы ні ў якім разе не павінны спыняцца на дасягнутым. Калі вы спыніцеся, вас абыдуць. Таму вам трэба заўсёды вельмі хутка бегчы, апярэджваючы гіганцкія дзяржавы, якія маюць больш магчымасцяў для развіцця тых напрамкаў, якія паставілі ў вашу адказнасць», — падкрэсліў ён.

«Акрамя таго, вы павінны быць гатовыя супрацьстаяць пагрозам інфармацыйнай бяспекі. У нядаўнім мінулым Цэнтр сумесна з іншымі структурамі здолеў спыніць спробы разгойдвання палітычнай сітуацыі з дапамогай сеткі Інтэрнэт. Упэўнены, што вы і надалей будзеце даваць годны адказ на падобныя правакацыі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Наша задача, і перш за ўсё ваша, сумесна з іншымі сілавымі структурамі абараніць нашу дзяржаву і наш народ», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?