Дзяніс Раманюк. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дзяніс Раманюк. Фота Сяргея Гудзіліна.

У майстэрні Раманюкоў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Кнігі Міхася і Дзяніса Раманюкоў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Прэміі, сабраныя альбомам. Фота Сяргея Гудзіліна.

Вядомы сімвал Дао — сімвал жыццёвага шляху, які спалучае жаночы і мужчынскі пача­так. Аднойчы я разгледзеў яго на Аршаншчыне. Утварыўся ён з вады і раскі, дзякуючы намаганням ветру. З зямлі яго разгледзець было б немагчыма. Ды і сама малюткая азярынка Краснае Вочка схаваная ў непраходным балоце сярод лесу. Фота Дзяніса Раманюка.

Чайка спачатку завісае ў паветры, уважліва выглядаючы сваю здабычу. Пасля — імгненнае падзенне ўніз, выбух пырскаў, і птушка цалкам знікае пад вадой. Секунда — і яна з рыбінай у дзюбе вертыкальна ўздымаецца ўгору. Крыкі сябровак суправаджаюць пераможцу. Фота Дзяніса Раманюка.

Надзвычай спякотным летам 2010 года жыхары вёскі ратаваліся ў прахалодзе Богіна. Кожны акунаўся ў возера па некалькі разоў на дзень. А гэтыя тры русалкі, здаецца, не вылазілі з вады паўдня. Толькі надыход вечара прагнаў прыгажунь ад вады. Фота Дзяніса Раманюка.

За акном, на Дрывятах, бушаваў вецер. Яго націск нараджаў вялікія хвалі, што гулялі з берагам, лодкамі і адна з адной. З імі ў кампаніі былі яшчэ двое — тых, хто захапіў маю ўвагу. Задуменная дзяўчына блукала сярод хваляў. Радавалася пяшчоце датыкненняў і нешта выглядала ўдалечыні. Я прасачыў яе погляд — там, над небасхілам, утваралася воблака. Яно і дзяўчына, здавалася, луналі над вадой і былі ўвасабленнем саміх Дрывят. Фота Дзяніса Раманюка.

Надышоў вечар. Над возерам Дрывяты незаўважна ўзышлі поўня і зоры. Фота Дзяніса Раманюка.

Возера Струста. Веліч панарамы з гары Маяк. Тут выдатна сустракаць сонца. Нішто не перашкаджае позірку. Дрэвы напе­радзе быццам саступаюць да залатой раскошы прастораў возера. Наступныя далягляды накладаюцца адзін на адзін да бясконцасці, пакуль не знікаюць у ранішняй дымцы і туманах. Гара Маяк — самае папулярнае і высокае месца Браславаў. На вышыні амаль 45 метраў над вадой збудаваная аглядная пляцоўка. Панарамы азёр Струста і Снуды, пагоркаў і сасновых бароў зачароўваюць. Фота Дзяніса Раманюка.

Поўны штыль на возеры Доўгае на Браслаўшчыне. Ззянне некранутага люстра вады. Берагавыя бярозы падштурхоўваюць адна адну бліжэй да вады. Я падрыхтаваўся, скампанаваў кадр і навёў рэзкасць… Раптам рыбацкі човен знішчыў цнатлівасць паверхні і цішыні. Ідэальна прамыя дрэвы пачалі крыўляцца і дражніць мяне. Падалося, што я трапіў у пакой крывых люстэркаў. Фота Дзяніса Раманюка.

Дрывяты — гэта царства чаўноў. Мала на якіх азёрах можна сустрэць такую іх колькасць адначасова. Тутэйшыя жыхары — вядомыя аматары рыбалкі, а шырокая плыткая зона не дае ім магчымасці вудаліць з берага. Суботні ранак, праз моцны туман толькі пачало прабівацца святло. Першыя рыбакі ўжо адплылі. На працягу наступнай паўгадзіны тут не будзе ніводнага чоўна. Іх лушпіны аддаляцца ўдалеч, на глыбіні. Фота Дзяніса Раманюка.

Яшчэ адзін «маньяк» — так я часам называю рыбакоў, бо больш трапнага слова не магу падабраць. У дзень, калі я зрабіў гэты кадр, на возеры Неспіш быў шалёны халодны вецер. Ён валіў з ног і рваў лісце з дуба, золата якога заваражыла мяне. Рыбак жа гойсаў па возеры, спрытна кіруючы вялізным чоўнам сярод шумавіння хваляў. Фота Дзяніса Раманюка.

Каласіцца і адлівае золатам спелая збажына. Да ўборкі ўраджаю засталіся лічаныя дні. Сярод гэтага хараства ўпэўненыя рухі ракі Дзвіны нагадваюць выхад у поле гаспадара. Узгадваецца хрэстаматыйны вобраз селяніна, які перацірае ў вялізнай мазолістай далоні выспелы колас. Фота Дзяніса Раманюка.

Спрадвеку беларусы бралі пітную ваду са студні. Звычайна над студняй ставіўся драўляны дамок, каб у шахту не траплялі смецце, пыл ды лісце. Доступ да студні заўжды быў вольным, бо вада — агульная каштоўнасць. Не раз я чуў ад вяскоўцаў, што студню нельга замыкаць замком — гэта грэх, бо трэба, каб любы чалавек, добры ці дрэнны, мог напіцца вады, не пытаючыся дазволу. Распавядалі таксама пра сквапных гаспадароў, якія ўсё ж замыкалі студню. Праз некаторы час вада ў іхнім калодзежы наогул знікала. Вадзе і агню ў вясковай хаце адводзілася віднае месца. У палескіх вёсках я часцяком заўважаў вядро з пітной вадой, што стаяла ў святліцы каля печы. Недзе побач абавязкова быў кубак ці коўш, каб гаспадары і госці ў любы момант маглі напіцца вады. Для таго, каб падымаць ваду на паверхню, існуюць адмысловыя прыстасаванні — асвер альбо калаўрот, на які намотваецца ланцуг з вядром. Так выглядае асвер каля хутара на Ашмяншчыне. Падымаць ваду ім лёгка і хутка. Фота Дзяніса Раманюка.

Адлюстраванне ў крынічнай вадзе абракальных крыжоў выглядае як мроя. Нібы жывыя істоты паглядаюць з глыбіні. Мне прыгадаліся легенды пра ўзнiкненне крынiц, у аснове якiх ляжыць сюжэт пра маладую, прыгожую, цнатлiвую дзяўчыну, што не пажадала выйсцi замуж за нялюбага i правалiлася скрозь зямлю. Пасля гэтага з зямлі пачыналі бiць жыватворныя «слёзы». Вёска Будзішча Чачэрскага раёна, экспедыцыя 14 жніўня 2007 года. Фота Дзяніса Раманюка.

Заходняя Бярэзіна — вельмі незалежная рака. Узімку толькі моцны і працяглы мароз здольны авалодаць ёю. Патрошку, сантыметр за сантыметрам, лёд спыняе плынь ледзянымі абдымкамі. Рака, вядома, супраціўляецца. Пара, што адрываецца ад адкрытай вады, сведчыць пра таемную барацьбу. Падымаючыся, пара далучаецца да клубоў дыму з комінаў. Гэта вясковыя жыхары па-свойму змагаюцца з холадам — запальваюць з самага ранку печы. Фота Дзяніса Раманюка.

З вышыні берагоў Дняпра можна гадзінамі любавацца веліччу яго плыні. Маштаб нагадвае нябёсы на зямлі. Кадр становіцца яшчэ больш эфектным, калі ў яго трапляюць дзяўчаты з лабрадорам, якія шпацыруюць па беразе... Фота Дзяніса Раманюка.

Сціплая рачулка Мужанка зусім не адпавядае назве. Яе невялікае і вузкае рэчышча боўтаецца па палях, як п’яное. Асабліва добра гэта відаць з вышыні, калі параўноўваеш апрацаваную чалавекам глебу з паверхняй, што знаходзіцца пад уладай ракі. Першая — прыгладжаная, занятая дакладнай геаметрыяй сялянскіх дзялак. Другая — вольнае спалучэнне разнастайных формаў і памераў, дзе растуць асобныя дрэвы, купкі вялікіх і малых хмызоў, крадуцца звярыныя сцяжынкі, — усё хаатычнае і бессістэмнае. Фота Дзяніса Раманюка.

Ранішні палёт над рэчышчам Дзісны. На вышыні чую шум рухавіка і адчуваю холад. У промнях ранішняга сонейка вада ператварылася ў расплаўленую сталь, што, здаецца, выцякае з нябачнага жарала доменнай печы. Такое параўнанне падтрымаў туман, які клубіўся над астываючай металічнай паверхняй. Фота Дзяніса Раманюка.

Цна спакойная і павольная цягам амаль усяго года. Але ўвесну яна можа за некалькі дзён запоўніць сваю пойму і нават выйсці з яе. Тады патокі вады заліваюць паплавы і вёскі, якіх вельмі шмат у ніжняй плыні. Так здарылася і ў 2010 годзе ў вёсцы Дзятлавічы на Лунінеччыне. Калі гляджу на гэты фотаздымак, так і чую ў вушах хрыплы крык спартовага каментатара: «Атакуюць гусі!». Футбольнае поле вёскі Дзятлавічы пакуль прымае толькі гусей, качак ды чаек. Калі ж сыдзе паводка ракі Цна, на ім з’явяцца дзеці. Фота Дзяніса Раманюка.

Вобраз асілка-дуба — самы запамінальны з маіх палескіх вандровак. Гэты прыгажун стаіць у абалоні Прыпяці больш за кіламетр ад рэчышча. Кадр зроблены 10 траўня, ужо цалкам раскрылася лістота, а паводка ўсё яшчэ пакрывае зямлю. На ствале нібы накрэсленыя палоскі — меткі, якія пакінула вада. Па іх бачна, які высокі быў і як паніжаўся ўзровень паводкі. Фота Дзяніса Раманюка.

З дарогі, што ідзе па краі абрыву, адкрываецца панарама на Нёман. Звон цішыні восеньскай раніцы і звон першай шэрані, што легла крохкай пудрай на зёлкі і лісце дрэваў... Калі ўважліва ўгледзецца ў кранутыя ёю берагавыя расліны — заўважыш пастаўленыя яшчэ з ночы сеткі «рыбака» — павука. А калі падысці бліжэй, да самага краю абрыву, і зірнуць уніз? Высокі бераг патроху абсыпаецца ў Нёман. Дрэвы, што тут растуць, услед за кавалкамі глебы ссоўваюцца долу да ракі, прыносячы сябе ў ахвяру. Фота Дзяніса Раманюка.

Гутарылі мы з Дзянісам у кватэры-майстэрні яго таты Міхася Раманюка, знанага этнографа, які адзін працаваў за цэлы інстытут. Не паспела я ўладкавацца ў фатэлі, як Дзяніс хуценька запытаўся пра мае ўражанні ад яго выставы і кнігі.

Дзяніс Раманюк: Бяда творчых людзей у тым, што цябе ці хваляць, ці не кажуць нічога. Я хачу, каб мяне нехта крытыкаваў, я хачу прачытаць крытычны артыкул, што «Беларусь сінявокая» — гэта, напрыклад, папсовая кніга.

«Наша Ніва»: Раскажыце, адкуль ўзялася канцэпцыя выставы і кнігі?

ДР: Для мяне фотаздымак без вады, як хлеб без масла. Вада — наш брэнд, пра які чуем паўсюль: па тэлеку, радыё, у газетах, але мы гэтага не бачым. У нас людзі хутчэй бачылі Чорнае мора, чым «сінявокую». Брэнд распіяраны, але за ім няма карцінкі. І вось некалькі гадоў таму, праглядаючы свае фотаздымкі, я заўважыў, што ў мяне ёсць тэмы, з якіх можна зрабіць асобнае выданне.

«НН»: Самі ўсё рабілі для альбома?

ДР: Так. Мяне ведаюць у першую чаргу як фатографа. І людзі, калі бяруць у рукі кнігу, пытаюць пасля: а хто табе тэксты напісаў? А макет хто рабіў? А выдавец хто? Ва ўсіх маіх кнігах, уключаючы бацькавы, дызайнер, фатограф, мастак і выдавец, а ў гэтай кнізе яшчэ і аўтар тэкстаў — я. Больш за тое, я сам сабе дырэктар і сам грузчык, кіроўца, якому трэба гэтыя альбомы развезці.

«НН»: А што ўяўляў з сябе працэс падрыхтоўкі кнігі?

ДР: Я рыхтаваў яе 5 гадоў. Для сваіх кніг я раблю сцэнар. Уяўляю, якія будуць часткі і якім будзе змест. Засяроджваюся толькі на тэме кнігі і, калі трэба, раблю дадатковыя фотасесіі. Вада ў кнізе прадстаўлена не проста ў форме рэк і азёр, а вада ўвогуле як з’ява прыроды, як раса, туман і іншае. Толькі год рабіўся макет. На год я замкнуўся, не ездзіў фатаграфаваць, бо мне падавалася, што гэта можа быць бясконца, увесь час чагосьці не хапала.

«НН»: Дзе будзе распаўсюджвацца кніга?

ДР: Кнігі ўжо ёсць ва ўсіх вялікіх кнігарнях Мінска, абласных і некаторых раённых цэнтрах. Яны даступныя шырокаму чытачу. Я той чалавек, якому патрэбна рэакцыя людзей. Калі мне творчы чалавек кажа, што ён робіць ўсё толькі для сябе і яму пляваць на меркаванні людзей, то гэта абсурд. Я хачу мець дыялог з гледачамі, а не класці ўсё ў майстэрню, пасля сустракацца з калегамі і казаць: «Ой, як усё кепска, ой, як усё ў лайне».

«НН»: Ці карыстаецеся Вы фоташопам?

ДР: Карыстаюся, але дзеля таго, каб на гэтых прыгожых фота¬здымках з берагоў азёр прыбраць аднаразовыя бутэлькі, бычкі і ўсё астатняе смецце. Калі фатограф кажа, што не карэктуе здымкі для паліграфіі — ён хлусіць.

«НН»: Вы шмат вандруеце, бачыце краіну. Можаце пацвердзіць той факт, што Беларусь такі «краіна сінявокая» і гэта не навязаны штамп?

ДР: Ёсць краіны, якія маюць значна больш азёр. Але ж кожная нацыя стварае свой міф.

«НН»: Парайце тады месца,каб пабачыць «Беларусь сінявокую».

ДР: Гэта перадусім Лепель, Ушачы, Браславы. Там найбольшая канцэнтрацыя вадаёмаў, шмат кропак, з якіх можна атрымаць добрыя панарамы.

«НН»: Чаму Вас навучылі шматлікія экспедыцыі з татам, а потым самастойныя?

ДР: Любіць сапраўдную, не гарадскую Беларусь, з яе людзьмі. Разумець іх памкненні і каштоўнасці. Гараджане — гэта людзі, сапсаваныя грашыма і дабрабытам. А там людзі працы, адносін, павагі і адказнасці перад Богам. Там няма такой хлусні, якая часта ёсць у горадзе.

«НН»: Вы жылі ў творчай сям’і, якім было дзяцінства малога Дзяніса?

ДР: Вельмі шчаслівым. Я шмат чаму ў дзяцінстве павінен свайму тату, які навучыў мяне фатаграфаваць. Я па адукацыі мастак-графік і ніколі фота не займаўся. У дзяцінстве ж мне пашчасціла фатаграфаваць на аналагавую фотакамеру і самому праяўляць стужку. Мы шчасліва жылі без айпадаў і тэлевізараў. У дзяцінстве было мора вольнага часу, які я бавіў на вуліцы, мы з сябрамі палілі вогнішча проста каля шматпавярховых панэльных дамоў. Кралі яблыкі ў суседскіх садах. Тады я жыў рэальным, паўнавартасным жыццём. Зараз жа людзі жывуць чужым жыццём, якое паказваюць па целеку і ў кінатэатрах. Жывуць гульнямі ў компіку і анлайнам у сацсетках. У іх няма рэальнага жыцця.

«НН»: Ваш лёс мастака быў прадвызначаны?

ДР: Мастаком мяне зрабілі бацькі, але я ненавідзеў маляваць, мяне нагамі запіхвалі ва ўсе самыя крутыя мастацкія школы. Як-ніяк усе сваякі былі творчымі асобамі. Спачатку мяне запіхнулі ў 26-ю школу, якая цяпер ліцэй, там я правучыўся 3 гады, пасля чаго сышоў у звычайную калдырскую школу на раён. Тады было модна спортам займацца і кожны калдыр павінен быў хадзіць у спартзалу, інакш ты быў «ачкарыкам», якога не паважалі. Бацькі пабачылі, што я сышоў у адрыў, ізноў мяне перавялі ў ліцэй, пасля яшчэ раз была звычайная школа. Ну а ў выніку мяне ўжо запіхнулі ў Парнат.

«НН»: А не было жадання стаць кімсьці іншым насуперак жаданням сваякоў?

ДР: Калі мяне засунулі ў Парнат, я трапіў у іх асяроддзе, якое каласальна на мяне паўплывала. Я трапіў з бессэнсоўнай калдырскай тусы ў асяроддзе творчых дзяцей, «задзвінутых» на мастацтве. Гэтае асяроддзе мяне пераламала, я зразумеў, што ў жыцці ёсць іншыя каштоўнасці, і я імі заразіўся. Тады я і зразумеў, што я мастак і хачу быць мастаком.

«НН»: З Беларускай акадэміі мастацтваў Вас адлічылі за непаспяховасць?

ДР: За прафесійную непаспяховасць. Я атрымаў тры двойкі па спецыяльнасці. Было рэальнае выключэнне, як непрызнанага. Трэба разумець, што ў той час адукацыя была, канечне, вельмі шаблоннай, а я не заўсёды быў шаблонным як у творчасці, так і ў паводзінах.

«НН»: Неаднаразова сутыкалася з меркаваннем, што свабода сапсуе мастацтва, падзяляеце яго?

ДР: Я бачу, што калі ў нас забаранялі вольную творчасць — людзям хацелася тварыць. Я вучыўся ў Парнаце, і ў той далёкі час нам забаранялі ўсё. Але мы тварылі, мы начамі праз вокны пералазілі ў майстэрні, на другі, трэці паверх па кратах, каб толькі памаляваць. Цяпер малюй што хочаш, акрамя адной асобы, але гэта ўжо нікому нецікава. У творчага чалавека заўсёды павінен быць канфлікт, ён павінен за штосьці змагацца.

«НН»: А каму ў нас патрэбна гэтая творчасць, маленькаму творчаму колу?

ДР: Акрамя іх, абсалютна нікому. Таму нашыя мастакі і не могуць стаць багатымі.

«НН»: І што рабіць з гэтым будзем?

ДР: Трэба працягваць «далбаць» і рабіць выставы, выдаваць кнігі. Мы павінны гэта рабіць нягледзячы ні на што і чакаць таго дня, калі тыя, у каго ёсць фінансы, прыйдуць да нас. А шараговаму чалавеку трэба толькі пажэрці і піва выпіць, і тут мы нічога не можам зрабіць. Хіба толькі колькасцю. І можа быць, як-небудзь яны трапяць на нашыя выставы, завітаўшы туды за кампанію.

Дзяніс Раманюк

Нарадзіўся ў 1970 у Мінску. Працуе як выдавец, фатограф, дызайнер, этнограф і мастак. Выдаў наступныя кнігі: фотаальбом «Беларусь» (2003), «Чарнобыль» (2006), «Мой шлях Беларусь» (2008, 2010) і «Беларусь сінявокая» (2012).

Выстава «Беларусь сінявокая»

Да 15 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі (вул.Леніна, 20) працуе выстава Дзяніса Раманюка «Беларусь сінявокая». Зробленыя з зямлі, вады і нават з паветра 305 фотаздымкаў альбома, 25 з якіх экспануюцца на выставе, паказваюць вядомыя і схаваныя ад погляду чалавека азёры і рэкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?