У Фінляндыю падтрымаць зборную па футболе прыехалі больш за сотню заўзятараў. На трыбунах бачныя бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама герб «Пагоня».
Заўзятары трымаюць банэры з назвамі беларускіх гарадоў — Магілёва, Мінска, Мёраў.
Нагадаем, што сёння, 7 чэрвеня, нацыянальная зборная Беларусі ў Хельсінкі правяла матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе. Ён скончыўся паразай 0:1.