Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч раскрытыкаваў працу Міністэрства гандлю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Белкаапсаюза, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама па забеспячэнні ўнутранага рынку раннімі агароднінай і ягадамі.

Ён прызнаў гэтую працу "бессістэмнай і недастатковай як у частцы аб'ёмаў паставак гэтай прадукцыі, так і яе асартыменту". Як паведаміла прэс-служба ўрада, аб гэтым было заяўлена на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 4 чэрвеня.

Кіраўнік урада даручыў дзяржаўным органам прыняць дадатковыя меры па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці ранніх агародніны і ягад для забеспячэння патрэб унутранага рынку і росту экспарту.
Асаблівую ўвагу айчынныя вытворцы павінны надаць павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі па цэнавым фактары, адзначыў Мясніковіч.

Дадзены таксама даручэнні па заключэнні пагадненняў на пастаўку на ўнутраны спажывецкі рынак ягад і плодаагародніннай прадукцыі, у тым ліку ранніх тэрмінаў выспявання.

Акрамя гэтага, "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз і аблвыканкамы павінны прыняць дадатковыя меры па нарошчванні аб'ёмаў нарыхтоўкі і перапрацоўкі плодаагародніннай сыравіны і ягад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?